ААТ «Палессегіправодгас» — гэта шматгадовы вопыт, прафесіяналізм і пераемнасць традыцый праектна — пошукавай дзейнасці ў Палессі.
Ключавой падзеяй, якая папярэднічала стварэнню прадпрыемства, стала пастанова майскага (1966 года) Пленума ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 16 чэрвеня «Аб шырокім развіцці меліярацыі зямель для атрымання высокіх і ўстойлівых ураджаяў збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур».
Для непасрэднага ажыццяўлення меліярацыйных работ у 1966 годзе было створана Галоўнае ўпраўленне па асушэнні зямель і будаўніцтве саўгасаў у Палессі «Главполесьеводстрой».
Загадам Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР ад 18.10.1967 № 218 у г. Пінску быў створаны Усесаюзны дзяржаўны праектна-вышукальны інстытут па праектаванні меліярацыйных сістэм «Саюзгіпрамеліяводгас».
Інстытут быў створаны для забеспячэння меліярацыйнага будаўніцтва праектна-каштарыснай дакументацыяй.
У сувязі са стварэннем Усесаюзнага вытворча-праектнага аб'яднання (УВПА) «Саюзводпраект» загадам Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР ад 17.01.1969 № 21 інстытут «Саюзгіпрамеліяводгас» быў перададзены ў падпарадкаванне «Саюзводпраекта».
29.01.1968 загадам Мінводгаса СССР № 25 інстытуту была перададзена Пінская вышуковая экспедыцыя інстытута «Белгіправадгас» і праектная група Пінскай дырэкцыі прадпрыемстваў, якія будаваліся.
Загадам Мінводгаса СССР ад 14.02.1975 № 100 інстытуту быў перададзены Гомельскі праектна-вышуковы аддзел інстытута «Белгіправадгас».
Аддзел быў перайменаваны ў Гомельскі аддзел комплекснага праектавання інстытута «Саюзгіпрамеліяводгас».
У выкананне пастановы калегіі «Главполесьеводстроя» ад 19.03.1987 № 3/4 загадам па інстытуце «Саюзгіпрамеліяводгас» ад 22.04.1987 № 39 была створана Магілёўская праектна-вышуковая група.
15.03.1989 загадам Мінводгаса СССР № 58 інстытут «Саюзгіпрамеліяводгас» быў перададзены ў склад спецыяльнага будаўнічага аб'яднання (СБА) «Палессеводстрой».
07.08.1989 загадам СБА № 304 інстытут «Саюзгіпрамеліяводгас» быў перайменаваны ў Дзяржаўны інстытут па праектаванні аб'ектаў комплекснай меліярацыі зямель і воднай гаспадаркі ў Палескай зоне БССР «Палессегіправадгас».
Пасля падзей 1991 года, змяненняў у структуры міністэрстваў Рэспублікі Беларусь і стварэння адпаведных ведамстваў Мінсельгасхарч у 1994 годзе сваім загадам ад 04.12.1994 № 156 уключыў інстытут «Палессегіправадгас» у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм «Белмеліявадгас».
На падставе загаду «Белмеліявадгаса» ад 23.06.2000 № 78 Дзяржаўны інстытут па праектаванні аб'ектаў комплекснай меліярацыі зямель і воднай гаспадаркі ў Палескай зоне «Палессегіправадгас» быў перайменаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае праектна-вышуковае прадпрыемства «Палессегіправадгас».
На падставе загаду Брэсцкага абласнога фонду дзяржаўнай маёмасці № 767 у сувязі з правядзеннем прыватызацыі РУП «Палессегіправадгас» было пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Палессегіправадгас».
Сёння ААТ «Палессегіправадгас» працягвае развівацца, захоўваючы шматгадовыя традыцыі праектна-вышуковай дзейнасці і прафесійны вопыт, назапашаны за дзесяцігоддзі працы.
Прадпрыемства выконвае комплексныя праектна-вышуковыя работы для аб'ектаў рознага прызначэння.
27.10.1967-23.08.1982
24.08.1982-03.11.1992
04.11.1992-15.05.2002
16.05.2002-27.07.2012
03.10.2012-31.05.2025
01.06.2015-па цяперашні час