ААТ «Палесседзіправадгас» — гэта шматпрофільная праектна-пошуковая арганізацыя, якая выконвае работы па комплексным праектаванні аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага, прамысловага, транспартнага, водагаспадарчага, меліярацыйнага і прыродаахоўнага прызначэння.
ААТ «Палесседзіправадгас» створана шляхам пераўтварэння 28 снежня 2010 года Рэспубліканскага унітарнага праектна-пошукавага прадпрыемства «Палесседзіправадгас», якое ў 1991 годзе стала пераемнікам усесаюзнага дзяржаўнага праектна-пошукавага інстытута «Саюздзіпрамеліявадгас», заснаванага ў 1967г.
Высокі ўзровень праектавання, высакаякаснае абслугоўванне Заказчыкаў, пастаянны пошук новых напрамкаў і форм работы — гэта стыль работы акцыянернага таварыства з моманту заснавання да сённяшніх дзён.
Цяпер ААТ «Палесседзіправадгас» мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу і высокі інтэлектуальны патэнцыял, вопыт работы як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой. Супрацоўнікі прадпрыемства — гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія валодаюць сучаснымі метадамі правядзення інжынерных пошукаў і праектавання з выкарыстаннем кампутарных тэхналогій. У нашым калектыве нараўне з вопытнымі супрацоўнікамі працуюць маладыя спецыялісты, якія пастаянна павышаюць свой кваліфікацыйны ўзровень.
Працоўныя месцы абсталяваны персанальнымі кампутарамі з неабходным праграмным забеспячэннем. Высокі ўзровень забеспячэння сучаснай аргтэхнікай.
У акцыянерным таварыстве дзейнічае сертыфікаваная сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISО9001-2015.
ААТ «Палесседзіправадгас» правапрымальнік Усесаюзнага дзяржаўнага праектна-пошукавага інстытута па праектаванні меліярацыйных сістэм «Саюздзіпрамеліявадгас», заснаванага ў 1967 годзе. Мы гарантуем хуткае і якаснае выкананне работ па аптымальных коштах.
Высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія валодаюць сучаснымі метадамі правядзення інжынерных пошукаў і праектавання з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій.
Работы па інжынерных пошуках і комплексным праектаванні аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага, прамысловага, транспартнага, водагаспадарчага, меліярацыйнага і прыродаахоўнага прызначэння.
Высокі ўзровень праектавання, высакаякаснае абслугоўванне, пастаянны пошук новых напрамкаў і форм работы — гэта стыль работы акцыянернага таварыства з моманту заснавання да сённяшніх дзён.
Меліярацыя — гэта сукупнасць арганізацыйных, гаспадарчых і тэхнічных мерапрыемстваў па карэнным паляпшэнні зямель, якія забяспечваюць устойлівыя ўраджаі і садзейнічаюць рацыянальнаму выкарыстанню зямель.