«ПАЛЕССЕДЗIПРАВОДГАС»

КАНТАКТЫ

BY

RU

Процідзеянне экстрэмізму

і рэабілітацыі нацызму

МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

О МЕРАХ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ЭКСТРЕМИЗМУ И ТЕРРОРИЗМУ, РЕАБИЛИТАЦИИ НАЦИЗМА. ОТВЕТСТВЕННОСТЬ ЗА РЕГИСТРАЦИЮ НА ИНТЕРНЕТ РЕСУРСАХ, ПРИЗНАННЫХ ЭКСТРЕМИСТСКИМИ И РАСПРОСТРАНЕНИЕ ЭКСТРЕМИСТСКИХ МАТЕРИАЛОВ В ГЛОБАЛЬНОЙ СЕТИ ИНТЕРНЕТ (скачать)

   12 кастрычніка 2021 года прынята пастанова Савета Міністраў нумар 575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".

Дакумент рэгламентуе парадак прызнання груп грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з выкарыстаннем месэнджараў і сацсетак, экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

 

Варта адрозніваць названую навэлу і існуючы парадак прызнання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У апошнім выпадку неабходнае рашэнне суда (прадугледжана адміністрацыйная адказнасць), а для прызнання груп грамадзян экстрэмісцкімі фармаваннямі патрабуецца рашэнне МУС ці КДБ (надыходзіць крымінальная адказнасць).

 

Дэананімізацыя адміністратараў і найбольш актыўных падпісчыкаў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў практычна завершана. Працягваецца дакументаванне ўсіх паведамленняў, што размяшчаюцца ў мэсэнджэрах і сацсетках, якія падахвочваюць да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама іншых дзеянняў інтэрнэт-карыстальнікаў па стварэнні пратэстнай актыўнасці.

 

Праца па прыцягненні ўдзельнікаў экстрэмісцкіх фармаванняў да крымінальнай адказнасці будзе весціся кропкава, з улікам ролі кожнага ўдзельніка, зыходзячы з сабраных доказаў, адзначылі ў ГУБАЗіК.

 

Республиканский список экстремистских материалов

     У выкананне артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму", у мэтах арганізацыі прафілактычнай работы, забеспячэння грамадскай бяспекі і папярэджання паўторнага ўчынення экстрэмісцкіх дзеянняў Міністэрствам унутраных спраў сфарміраваны і апублікаваны на афіцыйным Інтэрнэт-сайце МУС "Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне.

 

У гэты Пералік уключаюцца грамадзяне, у дачыненні да якіх ёсць прыгавор суда, які ўступіў у законную сілу, у сувязі са ўчыненнем крымінальных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.

 

Грамадзянам, уключаным у названы Пералік, да пагашэння судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, зброі, выбуховых рэчываў, педагагічнай дзейнасцю, выдавецкай дзейнасцю, а таксама займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.

 

Фінансавыя аперацыі такіх грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці.

 

Іншаземцам, уключаным у названы Пералік, можа быць адмоўлена ў выдачы візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.